You are viewing [info]vushasti's journal

Previous 10

May. 21st, 2012

А вокладку пакрытыкаваць?

Дзякуй вялікі ўсім, хто адгукунўся на папярэдні пост.
То цяпер, калі, выкажыцеся, каму ёсць хвілінка, па вокладцы.
Ужо ж калі рабіць жаночыне, дык трэба пастарацца...

Параіце назву?

Жанчына з Віцебска мае дзявочае прозвішча, што і маё) Вось і вырашыла, что я магу ёй дапамагчы выдаць кнігу яе ўспамінаў.
Прачытаў. Невялікая аповесць, дакументальная. Вельмі шчыра, мова на ўзроўні. На жаль, руская. Жанчыне ўдалося перадаць дзіцячыя адчуванні без "дарослага ўмяшання". Апісвае сябе, 5-7 гадовую, гады пасля вайны ў Віцебску. Кранае і вельмі. Успамінаў такога кшталту і не сустракаў раней. Выразна, працінае.
З назвай праблема. Яна назвала "Дзяцінства ў тумане вайны". Мне не вельмі...
"Абпаленае дзяцінства"? Збіта.
Сябры, можа, падкажаце?

May. 17th, 2012

500$

Сёння даведаўся, што столькі каштуе адна старонка вокладкі кнігі ў мастакоў Расіі.

May. 14th, 2012

А шанцаваць павінна так...

May. 9th, 2012

Будзь ты пракляты, Жукаў

Мой дзед Васіль Кузьміч Гапееў. Мы ведалі доўгі час адно: бацька майго бацькі, Васіль Гапееў быў забраны ў войска. Потым патрапіў на Фінскую вайну. І прапаў без вестак.
Баба Ганна толькі пасля 80-х гадоў пачала атрымліваць адно невялікую віншавальную картку – на дзень Перамогі.
І больш – ніякіх грошай, дапамог, ільгот.

Гадоў 10 таму, калі яшчэ была жывая мама, нам расказалі гісторыю пра нашага дзеда. Гэту гісторыю дбайна хавалі ў сям’і.
Напачатку Вялікай айчыннай вайны, калі наш раён ужо быў пад немцамі, дзед Васіль прыйшоў у родны дом разам з другім чырвонаармейцам. Яны вырваліся з акружэння. Начавалі колькі дзён на гарышчы дома, а потым пайшлі на ўсход.
І больш – ніякіх звестак.
Дзе іх было шукаць нам?

Аднойчы мне падказалі сайт
http://www.obd-memorial.ru/

На гэтым сайце я знайшоў свайго дзеда. І потым радасны, патэлефанаваў сястры, потым – бацьку: Васіль Гапееў дайшоў да сваіх! Ён прапаў без вестак не ў 1941, а ў 1944 годзе – так сведчаць архіўныя дакументы!

І зусім нядаўна, на днях, падказалі яшчэ адзін сайт – сайт уліку ўзнагароджаных.
http://www.podvignaroda.mil.ru/
Зайшоў, увёў даныя – а раптам?
І калі высвеціўся рэзультат, мне стала невыносна крыўдна.

Мой дзед Васіль Гапееў быў узнагароджан ордэнам Славы 3 ступені. “За праяўленыя мужнасць і гераізм пры фарсіраванні р. Днепр” Ліст узнагароджвання падпісаны 26 лютага 1944 года. Гэты ж дакумент сведчыць, што дзед быў залічаны ў дзеючую армію з 1943 года.

У гэтым лісце пазначаны пункт прызыву, хатні адрас жонкі.
Але ж не прыслалі дакументаў. Не прыслалі бабуле Ганне ўзнагароду. Толькі “пахаронку”, і тое – памылковую. “Пропал безвесті в 1941 году”.

Міністр абароны маршал Жукаў. Кажуць, ён вельмі любіў салдат. Пасля таго, як прайшло 20 гадоў пасля вайны, на складах міністэрства ляжалі дзесяткі тысяч узнагарод: медалёў і ордэнаў, якія так і не ўручылі воінам. Ну, а хто клапаціўся пра ўдоў?

Мая бабуля легла ў магілу з адчуваннем віны – ёй здавалася, што яе муж – здраднік.
Яна не бачыла і кроплі той увагі да сябе, якой зараз песцяць і былых паліцэйскіх падсцілак.
Мой бацька так і не даведаўся, што яго бацька фарсіраваў Днепр недзе недалёка ад роднага дому. Што ўзнагароджаны ордэнам Славы. Што не быў ніякім здраднікам, што ён дайшоў да сваіх і пасля розных праверак ваяваў.

Усяго трэба было толькі адправіць тыя звесткі аб узнагароджванні ў Журавіцкі ваенкамат.
Але ім не было часу – яны пасля вайны усчалі вайну за ўладу.
Сукі.
ЗЫ Спасылкі працуюць, але сёння першая перагружана, пра другую яшчэ мала хто ведае.
Шукайце сваіх...
Tags:

May. 5th, 2012

Смерць героя

у нашай літаратуры - з'ява настолькі звычная, што любы хэппі-енд успрымаецца, як нешта галівудскае.
От зараз думаю: забіць мне свайго галоўнага героя, застаючыся ў русле роднага, ці паставіць яго на царства па-амерыканску?

May. 4th, 2012

Дзеяслоў №57

Сябры, хто можа купіць 2 штукі і даслаць мне накладзеным плацяжом з улікам вашага ўзнагароджання?
У мяне адзін толькі, і той забралі...
Tags:

May. 2nd, 2012

Пацук

Як быццам гэты пацук, звычайны, шэры, жыў у доме аднаго з рабочых, але потым нешта там змянілася ў сям’і, і рабочы прывёз яго ў свой вагончык.
Рабочыя жылі ў вагончыку шэсць дзён, у нядзелю з’здзжалі, пакідаючы пацуку хлеб і ваду. У панядзелак пацук сустракаў іх, седзячы на стале.
Акуратны быў – не гадзіў, дзе не трэба. Колькі разоў ні  пакідалі хлеб на нядзелю – не еў. Чакаў, калі прывязуць нешта свежае і смачнае.

Гуляюць хлопцы ў карты – мог залезці некаму на калені, сядзець, быццам назіраў. Але ў рукі далёка не кожнаму даваўся. Вылузваўся, пасадзіш да сябе – уцякаў, калі не хацеў.
З характарам быў, карацей. Незалежны такі, важны.
Пацука хлопцы як быццам і паважалі. Кармілі. Прывыклі да яго.

Пацук асвоіўся добра і стаў больш нахабным – лез на стол, калі елі, мог нагадзіць на стуле.
Аднойчы заходзяць хлопцы, а пацук разлёгся на падушцы ў ложку аднаго з рабочых.
– Ах ты, нахабнік!
І рабочы шпурнуў у пацука шапкай. Той юркнуў у кут.
Бо такога хлопцы не дазвалялі пацуку. На коўдры яшчэ – няхай. Але не на падушцы.

Прайшло два ці тры дні. І ноччу той самы рабочы, які шпурнуў шапку ў пацука, разбудзіў усіх адчайным крыкам болю.
Запалілі святло.
З вялікага пальца правай рукі рабочага капала кроў.
А пацук спакойна сядзеў на краі ложка, потым перабег і ускараскаўся на падушку.

Сёння я ведаю такога пацука.

Apr. 26th, 2012

Піяр-кампанія

... у метро!
Пішу тоўсты раман, яркая вокладка. Іду ў якое ВНУ, дзе студэнты з кніжкай у рукай не выклікаюць у выпадковага сведкі кагнітыўны дысанас. За піва студэнты ездзяць у метро з кніжкай  у руках, нібыта і чытаюць (на самай справе, чытаць, калі што, дазваляецца). На пытанне (ну а раптам?)  "Што чытаеш?" Паказаць вокладку і гучна сказаць нешта кшталту "Рэч! Ледзь дастаў!"
Пытанне: за колькі піва сённяшні студэнт згадзіцца адкрыць кніжку ў метро?

Apr. 25th, 2012

Колькі каштуе вокладка?

Сябры, хто можа падказаць?
Усё, зразумела, ў сярэднім.
Колькі сярэдні мастак бярэ за стварэнне сярэдняй вокладкі?

Previous 10