Шукаю пераклад. Ці перакладчыка
Шаноўныя сябры!
Мо хто з вас ведае добры пераклад песні "Под небом голубым есть город золотой..."
То мне вельмі патрэбна для адной невялікай аповесці.
Ці мо хто зможа яе добра перакласці так, каб захаваліся і сум, і надзея, і вера, і песенны матыў? Трэба максімальна блізка да арыгінала.
Спрабаваў сам, але спыніўся на першым радку. Выйшла недзе так:
"Пад небам, што ў блакіт, ёсць горад залаты..."
Адчуваецца нешта не тое, штучнае...
Вядома, ў выпадку надрукавання аповесці аўтар перакладу будзе абазначаны, зрэшты, магу гарантаваць (пажадана - праз электронныя грошы) і абумоўлены аўтарам перакладу ганарар.
Мо хто з вас ведае добры пераклад песні "Под небом голубым есть город золотой..."
То мне вельмі патрэбна для адной невялікай аповесці.
Ці мо хто зможа яе добра перакласці так, каб захаваліся і сум, і надзея, і вера, і песенны матыў? Трэба максімальна блізка да арыгінала.
Спрабаваў сам, але спыніўся на першым радку. Выйшла недзе так:
"Пад небам, што ў блакіт, ёсць горад залаты..."
Адчуваецца нешта не тое, штучнае...
Вядома, ў выпадку надрукавання аповесці аўтар перакладу будзе абазначаны, зрэшты, магу гарантаваць (пажадана - праз электронныя грошы) і абумоўлены аўтарам перакладу ганарар.
А перакласьці мог бы Сяргей Балахонаў, лепшага варыянта не прыдумаў.
Дзякуй, мо Сяргей прачытае, адгукнецца.
Забыўся дадаць: у любым выпадку, пры згодзе на пераклад і пры атрыманні перакладу аўтару яго абавязкова дам тэкст аповесці. ну, каб ведаў ды ў выпадку чаго мог забраць назад, калі не палічыць годным саму аповесць.
Адзінае, ня ведаю - ці мае ён на гэта час.
А "Горад Залаты", па сутнасьці - перапевы з Бібліі. "І прытуліцца ягня да ільва, і Горад Нябесны..." - нешта такое, зараз не згадаю.
Добра, папрашу Сяргея асабіста.
Нават запісаў на касетнік урыўкі скрадзенага і прапанаваў паслухаць і параўнаць.
Адказ быў такім: ідэі носяцца ў паветры і раз-пораз адначасова прыходзяць у галовы розным людзям.
Размова гэтая адбылася ў менская рэстарацыі "Плянэта" ў 1989-м годзе, куды БГ чамусьці мяне запрасіў пасьля канцэрту. Тады я працаваў у "Крыніцы" і рабіў пра іх вялікі матэрыял.
Самае паганае - гэта калі ў 1972-м, калі не памыляюся, годзе, БГ скраў дэфіцытны мікрафон у Валеры Чаркасава з групы "За". Прызнаў і гэта, бо я тады спаслаўся на агульнага нашага піцерскага знаёмага, які практычна быў сьведкам крадзяжу.
Не, я тады нават ставіць БГ не буду, як аўтара песні, хоць яна вядомая менавіта як яго.
(гэта было геніяльна)
пра ідэі ён мае рацыю, дарэчы
Цытата і пытанне ў канцы
Певица Елена Камбурова исполняла песню в собственной редакции, со значительно переработанным текстом и начинающейся словами «Над твердью голубой есть город золотой…». Спустя несколько лет, в 1978 году, уже от Камбуровой услышал песню известный бард В. А. Луферов. Он стал исполнять её (по существу, камбуровский вариант, изменено только одно слово) в бардовской манере. В 2008 году немецкая поп-группа Highland записала песню «Under Blue Sky», в основу которой легла песня «Город золотой» (опорная часть мелодии и лирика на русском языке)..."
А пытаньне такое:
які менавіта варыянт трэба перакласьці?
Першакрыница:
Над небом голубым
Есть город золотой
С прозрачными воротами
И яркою стеной
А в городе том сад
Все травы да цветы
Гуляют там животные
Невиданной красы
Одно как рыжий огнегривый лев
Другое - вол, исполненный очей
Третье - золотой орел небесный
Чей там светел взор незабываемый
А в небе голубом
Горит одна звезда
Она твоя о Ангел мой
Она всегда твоя
Кто любит тот любим
Кто светел тот и свят
Пускай ведет звезда твоя
Дорогой в дивный сад
Тебя там встретят огнегривый лев
И синий вол исполненный очей
С ними золотой орел небесный
Чей так светел взор незабываемый
адсюль - http://bujhm.livejournal.com/163920.htm
Edited at 2010-04-17 09:02 pm (UTC)
Re: Цытата і пытанне ў канцы
Ведаеце, мне, хутчэй за ўсё, трэба самы няправільны варыянт "Под небом голубым..."
Бо ў мяне жывуць людзі, дзе неба не мае колеру...
Re: Цытата і пытанне ў канцы
а чаму Вам арыгінал не падыходзіць? усё роўна ніхто з беларускіх чытачоў не ведае гэтую песню па-бел., а ў выпадку асабліва творчага перакладу на арыгінал і намёка можа не застацца
дарэчы, Вы і самі ў Марыйкі Мартысевіч запытайце, там у майстроўні столькі розных перакладаў робіцца
Адзінае - калі б паправіць на сучасны лад, можна?
можа: злат-горад?
Там зёлак
мо: там кветак? Бо зёлкі найперш - лекавыя травы
бож’я пціца
тут трэба мяняць, бо нейкая трасянка на мой густ.
божжа птушка? ці яшчэ як...
Хто сьвеціца, той сьвят.
Хто светлы... мо так лепш?
І не вельмі неяк гучыць
кучаравы леў... па дзіцячы трохі.
От такія пажаданні.
пасля касой лініі альтэрнатыўныя варыянты слоў
Дзе неба найсіней,
Пад ім злат-горад ё
З празрыстай вострай брамаю
І зорнай яскрынёй.
А ў горадзе тым сад.
Там красак/кветак не злічыць.
Звяры там ходзяць статныя/гожыя,
Што нельга і ўявіць.
Адзін – агністы жаўтагрывы леў,
Другі – бушлівы шматвачысты вол.
А яшчэ арол там – дзіва-птушка,
Златакрылая і яснавокая.
Дзе неба найсіней,
Там зорка ё адна.
Яна з табой, анёле, мой.
З табой заўжды яна.
Хто любіць, той і люб.
Хто светлы, той і свят.
І ты за гэтай зоркаю
Ў дзівосны/цудоўны крочыш сад.
Цябе сустрэнуць жаўтагрывы леў,
Бушлівы сіні шматвачысты вол .
А яшчэ арол там – дзіва-птушка,
Златакрылая і яснавокая.
Re: пасля касой лініі альтэрнатыўныя варыянты слоў
тыдні праз два закончу чарнавы варыянт невялікай аповесці - скіну, як абяцаў)