?

Нататнік on-line

думкі ўслых

Name:
Валеры Гапееў
Birthdate:
6 February
Location:
External Services:
  • vushasti@livejournal.com
  • v_gapeev
Дарэчы... Неяк так атрымліваецца, што дзве траціны, а то і тры чацвярціны сваіх запісаў раблю "толькі для сяброў". То ўжо выбачай, шаноўны чытач выпадковы. З другога боку, ты застрахаваны ад выпадковасцей - буду шанаваць твае вушы:)

Вушы – тое наша ўсё.
Па вушах можна праехацца, а можна і даць, за вушы можна патрапаць, за вушы цягаюць, на вушы вешаюць. Вушы рэкамендуецца мыць, вушы прамываюць і проста палошчуць. У вушы ўводзяць, вушы забіваюць. Яшчэ вушамі слухаюць, а іншы раз і чуюць.
Як бы нам не хацелася пабачыць, беларусу важна другое: сваімі вушамі пачуць. Што яму, напрыклад, у наступным годзе павялічаць зарплату, пенсію, стыпендыю, а між Вялікімі Жабамі і Малым Купінамі будзе праз пяць гадоў хадзіць тралейбус.
Вушы – тое адзіны орган, які чалавека не падстаўляе. Носам шморгаюць, вочы вылупліваюць і касавураць, рот крывяць, вусны падціскаюць, а язык каб і ўвогуле адсох.
А ў вушы што ні пападзе – з вушэй не выйдзе. Што ні пачуць – не пашавеляцца, у трубачку не скруцяцца, ніц не ападуць і ужо фактычна не чырванеюць.
Не, нездарма яшчэ святы Пятро казаў: “Што ў вушы увойдзе – тое нас не ганьбіць...”


счётчик стран

Statistics